У Мар’інай Горцы сабраліся Дзеды Марозы і Снягуркі

Па традыцыі напярэдадні Навагодніх святаў у Мар’інай Горцы сабраліся Дзеды Марозы і Снягуркі, якія рыхтуюцца да сустрэч з дзецьмі ў дзіцячых садах, навучальных установах і на святах у працоўных калектывах.

Адзінай калонай яны прайшлі па гораду да раённага цэнтра культуры, дзе на плошчы ля гарадской ёлкі адбылася дэманстрацыя іх ўмення ствараць для людзей сапраўдны святочны настрой.

Каманды казачных персанажаў на чале з Дедамі Марозамі і Снягуркамі спявалі песні, частушкі, загадвалі загадкі, і выклікалі гарачыя апладысменты сабраўшыхся на плошчы гараджан за выказаныя пажаданні і віншаванні з надыходзячым Новам Годам. А затым усе разам закружыліся ў карагодзе. Святочнаму настрою садзейнічаў і разгорнуты на плошчы навагодні кірмаш.

Андрэй МАЗАНІК.