У раённым цэнтры культуры прайшло свята для дзяцей

Навагодняя елка, якая ўстаноўлена ў раённым цэнтры культуры, сёння ўвесь дзень свяцілася агенчыкамі сваіх гірлянд, вітаючы сабраўшыхся вакол яе дзяцей.

Навагоднія ранішнікі тут арганізавала раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Віншаваннем і пажаданнямі адкрыла свята старшыня аб’яднання Людміла Гулякевіч. Дзед Мароз, Снягурка, капітан Крук і іншыя казачныя персанажы адразу прыцягнулі да сябе ўвагу дзяцей, якія перасталі трымацца за рукі бацькоў і прынялі актыўны ўдзел у святочнай праграме: громка адказвалі на пытанні, падпявалі, танцавалі,чыталі вершы, удзельнічалі ў конкурсах, вадзілі карагод.

Па іх вясёлым галасам адчувалася, што гэтая свята ім вельмі спадабалася. Радасць перапаўняла іх і калі ўсе атрымалі падарункі ад прафсаюзных арганізацый раёна.

Андрэй Мазанік